Міністры фінансаў краін еўразоны ўзгаднілі план дапамогі Грэцыі

Нагадаем, што гаворка ідзе пра другі пакет фінансавай дапамогі Грэцыі, які вызначаны ў памеры 130 мільярдаў еўра. Гэтая краіна апынулася на мяжы дэфолту і толькі фінансавая падтрымка звонку можа выратаваць яе эканоміку. Каб атрымаць яе, грэцкі ўрад быў вымушаны пайсці на радыкальныя меры па скарачэнні выдаткаў бюджэту, якія выклікалі хвалю пратэстаў у краіне.