Мінкультуры можа далучыцца да агульнанацыянальнай дыктоўкі

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, гэта было б карысна і цікава. Пры гэтым Стружэцкі адзначыў, што супрацоўнікі міністэрства практычна кожны дзень пішуць падобныя "дыктоўкі": у напісанні іх дакументаў патрабуюцца добрыя веды беларускай мовы.

Нагадаем, што агульнанацыянальная дыктоўка ладзіцца ў Беларусі пяты год запар. Мэта акцыі — дэманстрацыя павагі да роднай мовы.