Мінпрацы: Заробак павялічыцца ў 900 тысяч чалавек
Дзякуючы павышэнню тарыфнай стаўкі першага разраду.
Нагадаем, з 1 красавіка тарыфная стаўка першага разраду вырасла да 250 тысяч рублёў. Апошні раз яна была павышаная ў Беларусі 1 студзеня 2013 года да 240 тысяч рублёў. Атрымліваецца, што стаўка вырасла на 4,2 працэнта.
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны адзначылі, што гэты крок дазволіць "у пэўнай ступені" павялічыць заробак працаўнікам бюджэтнай сферы, колькасць якіх складае каля 900 тысяч чалавек. Таксама з'явіцца магчымасць павялічыць памеры дзяржаўных стыпендый навучэнцам. Будзе забяспечаны ўзровень заработнай платы працаўнікоў не ніжэй за ўстаноўлены мінімальны заробак — 1 млн 395 тысяч рублёў (каля 160 долараў), паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net