“Мінск-2006” саступіў “Летувас Рытасу” — 67:87
У першым туры Адзінай лігі ВТБ беларусы прымалі літоўцаў на пляцоўцы “Мінск-Арэны” 15 кастрычніка.
Для падапечных Андрэя Крываноса гэтая сустрэча была першай у новым сезоне, а вось літоўцы гулялі ўжо трэці матч у групе В. У сваім стартавым матчы “Летувас Рытас” перамог у гасцях краснадарскі “Лакаматыў-Кубань”, а затым таксама на выездзе прайграў “Азоўмашу” з Марыупаля.