“Мінск” і “Шахцёр” сёння гуляюць у Лізе Еўропы

Футбалісты салігорскага "Шахцёра" згуляюць у гасцях у латвійскага "Вентспілса". Пасля хатняй паразы з лікам 0:1 галоўны трэнер беларускай каманды Уладзімір Журавель настройвае сваіх падапечных ўзяць рэванш у госцевым паядынку.

Яшчэ адзін беларускі клуб "Мінск" таксама будзе гуляць на выездзе супраць турэцкага клуба "Газіантепспор". Матч пачнецца ў 21.00. Першая гульня ў Мінску скончылася ўнічыю з лікам 1:1.