Беларусь наведае кіраўнік МЗС Арменіі
Афіцыйны візіт Эдварда Налбандяна ў Беларусь прызначаны на 12 верасня.
У часе візіту плануецца абмеркаваць шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай ды іншых сферах. Асаблівую ўвагу нададуць пашырэнню дыялогу паміж дзвюма краінамі, інфармуе прэс-служба беларускага МЗС.
Таксама чакаецца, што па выніках перамоваў будзе падпісаны План супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Арменіі на 2011-2012 гады.