Мінск паставіў у Малдове бракаваныя тралейбусы?
Толькі кожны трэці беларускі тралейбус, куплены Малдавіяй, працуе нармальна.
Як паведамляе партал Ava.md, з маршрутаў знятыя 16 з 25 беларускіх тралейбусаў. Прычым праблемы з'явіліся адразу — у першыя дні працы машын.
Прадстаўнікі Кішынёўскага ўпраўлення электратранспарту кажуць, што паслалі ўжо не адзін ліст з прэтэнзіямі на Мінскі завод. Пагатоў што кошт кожнай машыны перавышае 125.000 еўра.
Беларусь падпісала ў Малдовай кантракт на 102 тралейбусы.