Сталіцу перабудуюць, каб ачысціць паветра

Таму ў сталіцы плануецца вялікая перабудова, каб у цэнтры горада мінчукі змаглі дыхаць чыстым паветрам. Па словах галоўнага санітарнага лекара Мінска Івана Вайтовіча, ужо ёсць некалькі схемаў вырашэння гэтай праблемы.

 
Вайтовіч: "Гэта фармаванне транспартнага кальца з мэтай абароны цэнтра горада ад транзітнага аўтамабільнага транспарту. Гэта будаўніцтва шматузроўневых паркінгаў. Гэта стаянкі на пад'ездзе да цэнтру і каля станцый метро. Фармаванне дублёраў асноўных радыяльных напрамкаў. А таксама павелічэнне прапускной здольнасці магістраляў за кошт будаўніцтва рознаўзроўневых развязак".