Мінск засыпала снегам, яго чысцяць каля 800 машынаў
Пра гэта Еўрарадыё распавёў дырэктар "Гаррэмаўтадару" Дзяніс Глінскі.
Дзяніс Глінскі: "За мінулыя суткі на працы па ачыстцы і ўборцы вулічна-дарожнай сеткі горада ад снегу было задзейнічана каля 760 адзінак тэхнікі. На працах па прыборцы і ачыстцы прыпынкаў грамадскага транспарту і тратуараў працуе каля 800 прыбіральшчыкаў тэрыторыі. На апрацоўку вулічна-дарожнай сеткі супрацьгалалёднымі матэрыяламі выдаткавана 590 тон солі і больш за 1100 кубічных метраў пясчаных сумесяў. Вывезена за суткі 12 500 кубічных метраў снегу... Паўсюль снег ідзе, паўсюль праблема".
Між тым, зранку па ўсім горадзе ўтварыліся вялізныя аўтамабільныя заторы. 
Фота — auto.onliner.by