Мінскае "Дынама" перамагло аўтсайдэра КХЛ толькі ў авертайме — 4:3 (відэа)

У Екацярынбургу каманда Аляксандра Андрыеўскага сустракалася з аўтсайдэрам КХЛ — "Аўтамабілістам".

"Дынама" адкрыла лік ужо на 2-й хвіліне, вызначыўся Шарль Лінгле. Але пасля гэтага мінчукі прапусцілі аж тры шайбы. У другім перыядзе дынамаўцы здолелі зраўняць лік — шайбы закінулі Збынек Іргл (27-я хвіліна) і Тээму Лайнэ (39-я). Усё мусіла б вырашыцца ў трэцім перыядзе, але закінутых шайбаў не было. Джэймс Плат на 52-й хвіліне патрапіў у штангу. У выніку быў прызначаны авертайм. У ім пераможную для "Дынама" шайбу закінуў Іргл — 4:3 (1:3, 2:0, 0:0, 1:0).

У мінскага "Дынама" цяпер 27 ачкоў пасля 23 матчаў. Наступную гульню дынамаўцы правядуць 4 лістапада ў Рызе са сваімі аднаклубнікамі.