Мінскае "Дынама" перамагло "Салават Юлаеў" — 5:3

Лік па перыядах: 1:0, 2:3, 2:0. Шайбы ў нашай каманды закінулі: Лайнэ (дзве), па адной — Дзянісаў, Кулакоў і Лінглет.

Дынамаўцы выйгравалі ў пачатку другога перыяду з лікам 3:0, але неўзабаве дазволілі гаспадарам пляцоўкі лік зраўняць. Усё вырашылася на апошніх хвілінах трэцяга перыяду, калі Кулакоў вывеў "Дынама" наперад, а Лайнэ закінуў шайбу ў пустую браму.

Мінскае "Дынама" з 29 ачкамі пасля 16 матчаў працягвае захоўваць за сабой другое месца ў Заходняй канферэнцыі і лідыраваць у дывізіёне Тарасава. 22 кастрычніка мінчукі гуляюць у падмаскоўным Чэхаве з мясцовым "Віцязем".