Мінскае “Дынама” прайграла мыцішчанскаму “Атланту”

Сустрэча прайшла 1 кастрычніка на “Мінск-Арэне” у прысутнасці 14 100 гледачоў, паведамляе БелаПАН. Шайбы закінулі: у “Дынама” — Андрэй Міхалёў і Лібор Піўко, а ў “Атланта” — Мікалай Жэрдзеў, Ігар Мусатаў, Андрэй Зубараў.

У гэтым сезоне мінчане ўжо мелі дзве вочныя сустрэчы з падмаскоўным клубам. 18 верасня “Дынама” прайграла дома 2:3, а 23 верасня ў гасцях выйграла 3:1. Першы матч прайшоў замест паядынку з яраслаўскім “Лакаматывам”, гульцы і трэнеры якога загінулі 7 верасня ў авіякатастрофе.

Пасля 9 матчаў сталічны клуб займае першае месца з 14 ачкамі ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і пятае — у агульнай табліцы.