Мінскае "Дынама" прайграла "Віцязю"
У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" пацярпела трэцяе паражэнне запар.
20 снежня на сваёй пляцоўцы ў прысутнасці 15 тысяч гледачоў каманда Марэка Сікоры прайграла аднаму з аўтсайдэраў лігі чэхаўскаму "Віцязю" з лікам 2:3.
Гэта была трэцяя сустрэча каманд у гэтым сезоне. У двух першых мацней было "Дынама". Пасля 34 гульняў "Дынама" з 58 ачкамі займае другое месца ў дывізіёне Тарасава, чацвёртае - у Заходняй канферэнцыі і пятае - у агульнай табліцы. Наступныя тры матчы "Дынама" таксама правядзе дома: 22 снежня - з рыжскім "Дынама", 24-га - са СКА, 26-га - з "Атлантам".