Мінскае “Дынама” прайграла першы матч супраць “Лакаматыва”
Хакеісты мінскага “Дынама” саступілі ў першым матчы плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі яраслаўскаму “Лакаматыву” – 4:7. Беларусы гулялі на выездзе.
Хакеісты мінскага “Дынама” саступілі ў першым матчы плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі яраслаўскаму “Лакаматыву” – 4:7. Беларусы гулялі на выездзе.
Ужо ў першым перыядзе лік быў 3:1 на карысць гаспадароў. У другой трэці матчу яраслаўцы павялічылі адрыў, закінуўшы яшчэ дзве шайбы. “Дынама” здолела сабрацца і завяршыць другі перыяд з лікам 4:5.
У заключнай частцы гульні мінчане маглі зраўняць лік і нават выйсці наперад, шмат момантаў таксама было ў і ў “Лакаматыва”. На 15-й хвіліне пасля выдалення Штумпела гаспадары забілі шостую шайбу, а ў канцоўцы матчу паразілі пустыя вароты.
Наступны матч пройдзе таксама ў Яраслаўлі 24 лютага. Пасля каманды пераедуць у Мінск. Нагадаем, серыя працягнецца да чатырох перамог аднаго з клубаў.
Фота з афіцыйнага сайта "Дынама" .