Мінскае “Дынама” стартуе ў чэмпіянаце КХЛ
Сёння, 12 верасня хакейны клуб правядзе хатні матч з омскім “Авангардам”.
Мінчане вымушана прапусцілі дзве сустрэчы — 8 верасня з “Лакаматывам”, каманда якога загінула напярэдадні матчу ў авіякатастрофе, а таксама 10 верасня з “Металургам”. Паядынак павінен быў адбыцца на лёдзе “Мінск-Арэны”, але ў той дзень у сталіцы адбывалася цырымонія развітання з Русланам Салеем. З-за жалобных мерапрыемстваў матч адмянілі.
Наступныя сустрэчы “зубры” таксама правядуць у сябе дома. 14 верасня яны згуляюць з ханты-мансійскай “Югрой”, а 16 верасня — з ніжагародскім “Тарпеда”. Пачатак усіх матчаў а 19.00.