Мінскае "Дынама" сёння гуляе з "Югрой"
Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі пройдзе сёння на "Мінск-Арэне". Пачатак а 19-й гадзіне.
Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2".
Нагадаем, "Дынама" займае 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі, пасля 18 матчаў у дынамаўцаў 23 ачкі. Ханты-мансійская "Югра" — на 10-м месцы ва Усходняй канферэнцыі, у яе таксама 23 ачкі, але пасля 19 матчаў.
Фота — korsart.livejournal.com