Мінскае "Дынама" сёння гуляе з ЦСКА

Гульня пачнецца ў 18.30 па беларускім часе. Тэлетрансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2", пачатак у 18.55.

ЦСКА ўжо забяспечыў сабе месца ў плэй-оф, каманда з 85 ачкамі займае 4-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Мінскае "Дынама" чакае яшчэ цяжкая барацьба за патрапленне ў плэй-оф. Пакуль дынамаўцы маюць пасля 45 матчаў 62 ачкі і знаходзяцца на 7-м месцы. Аднак канкурэнты блізка — "Леў" мае 60 ачкоў, "Тарпеда" і "Данбас" — па 59.

Гаворачы пра тры бліжэйшых гасцявых матчы, Аляксандр Андрыеўскі выказаў меркаванне, што "гэтая серыя можа стаць рашаючай у барацьбе за месца ў васьмёрцы ўдзельнікаў плэй-оф".

Нагадаем, каляндар апошніх матчаў мінскага "Дынама".

24 студзеня
ЦСКА (Масква) — "Дынама" (Мінск)

26 студзеня
"Леў" (Прага) — "Дынама" (Мінск)

28 студзеня
"Слован" (Братыслава) — "Дынама" (Мінск)

30 студзеня
"Дынама" (Мінск) — "Трактар" (Чалябінск)

13 лютага
"Віцязь" (Чэхаў) — "Дынама" (Мінск)

15 лютага
"Дынама" (Мінск) — "АкБарс" (Казань)

17 лютага
"Дынама" (Мінск) — "Салават Юлаеў"

Фота — hcdinamo.by