Мінскае "Дынама" сёння гуляе з "Трактарам"
Матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі пройдзе на "Мінск-Арэне".
Пачатак а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2" (пачатак у 18.55). Чалябінскі "Трактар" — адзін з лідараў Усходняй канферэнцыі, у якой ён займае чацвёртае месца.
Нагадаем, у мінскага "Дынама" цяпер 68 ачкоў пасля 48 матчаў і 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі. У "Данбаса" 65 ачкоў пасля 48 матчаў — 8-е месца, у "Льва" 63 ачкі пасля 47 гульняў — 9-е месца.
На патрапленне ў плэй-оф таксама прэтэндуюць "Атлант" (61 ачко пасля 47 матчаў) і "Тарпеда" (59 ачкоў пасля 47 гульняў). 30 студзеня гэтыя каманды гуляюць паміж сабой. "Данбас" у сераду правядзе гасцявы матч з "Амурам".
У плэй-оф трапляюць каманды, якія ўваходзяць у васьмёрку мацнейшых.
Каляндар апошніх матчаў мінскага "Дынама":
30 студзеня
"Дынама" (Мінск) — "Трактар" (Чалябінск)
13 лютага
"Віцязь" (Чэхаў) — "Дынама" (Мінск)
15 лютага
"Дынама" (Мінск) — "АкБарс" (Казань)
17 лютага
"Дынама" (Мінск) — "Салават Юлаеў"
Фота — hcdinamo.by