Мінскае "Дынама" сёння гуляе з "Нафтахімікам"
Пасля перапынку, звязанага з гульнямі нацыянальных зборных, аднаўляецца чэмпіянат Кантынентальнай хакейнай лігі.
У сераду каманда Аляксандра Андрыеўскага прымае на "Мінск-Арэне" "Нафтахімік" з Ніжнекамску. Пачатак а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2".
Нагадаем, мінскае "Дынама" займае ў Заходняй канферэнцыі 10-е месца і пакуль не трапляе ў зону плэй-оф. У дынамаўцаў 41 ачко пасля 34 матчаў. "Нафтахімік" займае шостае месца ва Усходняй канферэнцыі, у каманды 52 ачкі пасля 33 гульняў.
Ерэ Каралахці не выпусцяць на лёд да 6 студзеня 2013-га
Фота — hcdinamo.by