Мінскай кальцавой аўтадарогі больш няма

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Минский курьер" заявіў генеральны дырэктар "Гаррэмаўтадару" Дзяніс Глінскі.

Таксама ён паведаміў, што магістраль вакол сталіцы памяняла свайго "гаспадара". Раней гэты аб'ект знаходзіўся ў гаспадарчым вядзенні рэспуб­ліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог "Мінскаўтадар-Цэнтр". Цяпер за яго стан адказвае ўнітарнае прадпрыемства "Гаррэмаўтадар".

Перамена назвы МКАД ўжо атрымала негатыўныя водгукі. Карыстальнікі інтэрнэту здзекуюцца з новага рускамоўнага скарачэння — МУНД.

Фота — ctv.by