Мінская ДАІ пачала спецаперацыю “Хуткасць”
З 3 па 13 жніўня сталічным кіроўцам трэба быць асабліва асцярожнымі.
Падчас правядзення акцыі Дзяржаўтаінспекцыя арганізуе працу адмысловых мабільных груп на самых хуткасных участках горада. Супрацоўнікі ДАІ будуць пільнаваць аматараў перавысіць хуткасць. Для кантролю за ёй будуць выкарыстоўвацца сродкі фота-і відэафіксацыі, паведамляе БелаПАН.