Мінская міліцыя шукае сведкаў нараджэння дзіцяці
Нованароджаны хлопчык быў знойдзены недалёка ад дома 36 на вуліцы Асаналіева 15 ліпеня.
Сышчыкі просяць звярнуцца ў міліцыю грамадзян, якія нешта ведаюць абкватэрах, адкуль 12-15 ліпеня чуўся крык жанчыны, плач дзіцяці. Таксама будзе карыснай інфармацыя аб жанчынах з прыкметамі цяжарнасці і тых асобах, якія ў раёне яра паміж вуліцай Кіжаватава і дамамі 36, 32 па вуліцы Асаналіева 15 ліпеня ішлі з важкім пакетам.
Нагадаем, што хлопчыка знайшлі ўчора выпадковыя жанчыны. Яго неадкладна адвезлі ў шпіталь, зараз ён знаходзіцца ў рэанімацыя. Яго стан стабільна цяжкі.