"Мінскбуд": У сталіцы стануць будаваць менш жытла
"Вінаватае" ў гэтым штучнае стрымліванне коштаў на кватэры.
І гэта пры тым, што кошты на будаўнічыя матэрыялы працягваць расці. Па словах гендырэктара “Мінскбуда” Яўгена Воўны, на будаўніцтва жытла таксама паўплывае і скарачэнне льготных крэдытаў.
Воўна: "Хвалюе сёння і нестабільнасць у цэнаўтварэнні. Штучна стрымліваюцца цэны, нягледзячы на тое, што адбыўся рост цэн на матэрыялы. Баюся, што аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва скароцяцца, таму што стымуляванне попыту льготнымі крэдытамі скароціцца. Вядома, не кожны сёння за кошт уласных сродкаў зможа пабудаваць кватэру".