Мінскі дынамавец Джэф Плат не згуляе ў Матчы зорак КХЛ
Прычынай стала траўма канадскага форварда.
Нагадаем, што чацвёрты Матч зорак Кантынентальнай хакейнай лігі адбудзецца 21 студзеня ў Рызе.
Як інфармуе БЕЛТА, 17 студзеня ў хатнім паядынку чэмпіянату КХЛ з казанскім "Ак Барсам" нападнікі беларускай каманды Джэф Плат і Андрэй Міхалёў атрымалі траўмы.
Медыкі мяркуюць, што гульцы не змогуць прыняць удзел у двух бліжэйшых хатніх матчах "зуброў" — 19 студзеня супраць уфімскага "Салавата Юлаева" і 24 студзеня з маскоўскім ЦСКА. Пытанне ўдзелу Плата і Міхалёва ў бліжэйшых выязных гульнях застаецца адкрытым.