Мінскі гарадскі суд падтрымаў прысуд Геніку Лойку

Нагадаем, што Лойку пакаралі за акцыю ў дзень абароны роднай мовы 21 лютага каля мінскай гімназіі №4.

Як перадае Радыё "Свабода", Лойка хадайнічаў, каб паседжанне вялося па-беларуску. Але, як і мінулым разам, суддзя адхіліў хадайніцтва.

Адвакатка звярнула ўвагу на шматлікія парушэнні падчас папярэдняга працэсу. Так, суддзя Лапо не дазваляла размаўляць па-беларуску, перапыняла адваката, не высветліла ўсе абставіны справы. Лойка ж не меў адміністрацыйных спагнанняў, ён бацька траіх дзяцей. Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае папярэджанне і штраф. Адвакатка лічыць прысуд у выглядзе арышту задужа жорсткім. Аднак суддзя Аляксей Бычко пакінуў скаргу Лойкі без задавальнення.

Скульптар збіраецца скардзіцца вышэй.

Фота — svaboda.org