Мінскі хакейны клуб “Дынама” саступіў ніжагародскаму “Тарпеда”
Каманды сустракаліся ў межах чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
Для мінчан гэта было ўжо другое паражэнне запар. Пасля няўдачы ў выязным паядынку супраць "Атланта" каманда Марэка Сікоры 30 кастрычніка ў гасцях саступіла "Тарпеда" з лікам 1:3.
Пасля 20 матчаў "Дынама" з 35 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое - у Заходняй канферэнцыі і пятае - у агульнай табліцы.
Наступныя тры матчы "Дынама" правядзе дома. 2 лістапада са "Спартаком", 4-га - з "Северсталлю", 6-га - з "Віцязем".