Мінскі міліцыянт да паўсмерці збіў затрыманага

На старшага інспектара Маскоўскага РУУС пачалі крымінальную справу за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, спалучанае з мучэннем пацярпелага.

Як паведамляе "Ежедневник", справай займаецца Слечы камітэт. Здарэнне адбылося сёлета 10 траўня. Старшы лейтэнант ў памяшканні аддзела міліцыі жорстка збіў адміністрацыйна затрыманага 44-гадовага мужчыну, дастаўленага для складання пратаколу. Пацярпелы атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Аб прычыннах інцыдэнту пакуль нічога не паведамляецца. Аднак вядома, што мужчына напісаў скаргу, і тры месяцы яе правяралі і пракуратура, і Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС.

Апошнім часам сталічныя міліцыянты трапляюць у вельмі скандальныя гісторыі. Нагадаем, нядаўна набыла шырокі розгалас гісторыя аб прапаршчыку мінскай міліцыі, які на працягу 9 гадоў гвалтаваў малалетнюю падчарку.