Мінскі рынак "Дынама" зачыніцца да 1 студзеня 2013 года
Гандаль дзённага рынка "Дынама" перанясуць на рынак "Ждановічы", ранішняга — на рынак "Курасоўшчына".
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Калтовіча.
Дарэчы, "Дынама" — не адзіны сталічны рынак, чыёй рэарганізацыяй заняліся ўлады. Да канца 2012 года таксама запланавана зачыніць Чэрвенскі рынак. Яго мяркуецца перанесці на новую пляцоўку каля мікрараёна Лошыца.
Фота — pogovorim.by