Мінскі стадыён “Дынама” можа прыняць фінал Лігі Еўропы
Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Беларускай федэрацыі футболу.
Па словах прэс-сакратара федэрацыі Андрэя Чэпы, 10 жніўня на выканкаме БФФ было прынята прынцыпіяльнае рашэнне. Усе падрабязнасці па форме і тэрмінах заяўкі на правядзенне фінала Лігі Еўропы 2015 ці 2016 года стануць вядомы пазней.
Чэпа: "Будзе падавацца заяўка на стадыён "Дынама". Плануецца, што будзе яго рэканструкцыя, і на рэканструяваным стадыёне будзе фінал Лігі Еўропы. Усё ў планах. Канкрэтна вызначымся пазней. Але чым раней падаць заяўку, тым лепей. Тым больш, ва УЕФА зараз такая палітыка, што пажадана праводзіць фінал Лігі Еўропы ў гарадах, у якіх раней не праводзіліся фіналы".