Мінскія супрацоўнікі МНС уратавалі ласіху
Жывёла заблукала на вуліцу Свіслацкую, што ў Заводскім раёне, ды захрасла паміж трубамі цеплатрасы.
Каб уратаваць лясную жыхарку, давялося яе спачатку ўсыпіць. Пасля гэтага супрацоўнікі МНС зрабілі падкоп і выцягнулі звера, паведамляе БЕЛТА. На ўсю выратавальную аперацыю спатрэбілася меней за дзве гадзіны.