Мінскі заапарк прадае палёвак і хамякоў

Да прыкладу, там прапаноўваецца набыць мангольскіх пясчанак па 25 тысяч рублёў за звярка. Паласатыя мышы даражэйшыя – ужо па 70 тысяч.

Таксама можна купіць палёвак, хамякоў, пацукоў, карлікавых трусоў і іншых грызуноў. Сёлета іх прыплод у заапарку надзіва вялікі і таму жывёлак вырашылі прадаваць.