Мінскім школьнікам вярнулі бясплатны праезд

Нагадаем, што пастановай ураду №202 ад 16 лютага навучэнцы агульнаадукацыйных установаў атрымалі права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце толькі ад месца жыхарства да школы і назад у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня.

Як патлумачыла БЕЛТА першы намстаршыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля Праскурава, у Мінску навучэнцы жывуць у асноўным побач са школамі, таму ў пазначаным фармаце гэтай ільготай могуць скарыстацца толькі 8-10% навучэнцаў горада. У той жа час месцазнаходжанне спартовых аб'ектаў і установаў культуры, іх аддаленасць ад месца жыхарства і навучання вымагае ў шэрагу выпадкаў выкарыстанне двух-трох відаў транспарта за адзін навучальны дзень.