Мінскім студэнтам могуць вярнуць аплату за праезд
Пытанне пра платны ці бясплатны праезд у грамадскім транспарце будзе вырашацца наступнай восенню.
Пра гэта "Мінск-Навінам" паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Па яго словах, рашэнне будзе прымацца зыходзячы з эканамічнай сітуацыі. Дарэчы, на час летніх вакацыяў бясплатны праезд для школьнікаў адменяць.
Таксама кіраўнік Мінгарвыканкаму заявіў, што бліжэйшым часам кошт праезду ў грамадскім транспарце павялічвацца не будзе. Ён застанецца ранейшым за кошт бюджэтнага фінансавання.