Мінскім студэнтам не вернуць бясплатны праезд у транспарце
Яго захаваюць толькі для школьнікаў.
Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў.
Па словах старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі, якія перадае БЕЛТА, няма неабходнасці вяртаць гэтыя ільготы для студэнтаў. Ільготы, уведзеныя ў мінулым годзе, Ладуцька патлумачыў тагачасным фінансавым крызісам. Цяпер, па яго словах, эканамічнае становішча і ўзровень прыбыткаў насельніцтва змяніліся.
Старшыня Мінгарвыканкаму параіў студэнтам зарабляць грошы ў вольны ад навучання час. Па яго словах, ёсць вакансіі ў сферы паслуг, гатэльнага бізнэсу, высокіх тэхналогій, будаўніцтва ды іншых.
Фота — aif.by