Мінскія чыноўнікі сёння ўвечары наведаюць праблемныя сем'і

Чыноўнікі пацікавяцца ўмовамі, у якіх жывуць дзеці, правядуць прафілактычныя гутаркі з іх бацькамі. Агенцтва "Минск-Новости" адзначае, што дарослым нагадаюць пра адказнасць перад законам у выпадку, калі дзеці будуць пакідацца ў небяспецы альбо калі ім не будуць стварацца належныя ўмовы для жыцця і выхавання.

Паводле рашэння Мінгарвыканкама, сёлета такія акцыі будуць праходзіць штоквартальна.

Фота — eva.tj