Мінскія даішнікі перасядуць з аўтамабіляў на ровары

Мінскія даішнікі будуць дабірацца на працу на роварах, пешшу і на грамадскім транспарце. Пра гэта паведаміў старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Мінгарвыканкама Дзмітрый Максюта.

Дзмітрый Максюта: "Мы заклікаем усіх удзельнікаў дарожнага руху адгукнуцца на гэтую акцыю. І дзяржаўтаінспекцыя пачне з сябе. Заўтра супрацоўнікі ДАІ па магчымасці будуць прыбываць на працу, калі будзе дазваляць надвор'е, на роварах, пешшу, на грамадскім транспарце. Калі ж яны жывуць далёка, то прымуць удзел у акцыі "Падвязі суседа". Каб не выкарыстоўваць пяць аўтамабіляў, адзін збярэ ўсіх і даставіць да месца працы".