Мінскія дынамаўцы не выйшлі ў плэй-оф КХЛ па 30 прычынах
З такой заявай выступіў генеральны дырэктар хакейнага клуба Аляксей Торбін на сустрэчы з журналістамі 19 лютага.
Сярод прычынаў Торбин назваў складаны каляндар, судзейскія памылкі, недастатковае кадравае ўзмацненне праз абмежаваныя фінансавыя магчымасці. Акрамя таго, неабходна было гуляць з айчыннымі хакеістамі ў інтарэсах нацыянальнай зборнай. Торбін прызнаўся, што "Дынама" — каманда ніжэй за сярэднюю, таму складана кожны год выходзіць у плэй-оф, перадае БелаПАН.
Спартовы дырэктар "Дынама" Ігар Матушкін, у сваю чаргу, не пагадзіўся з думкай, што выступ "Дынама" быў правальным.
Тым не менш, абодва кіраўнікі заявілі пра гатовасць сысці ў адстаўку.
Фота — pressball.by