Мінскія дынамаўцы прайгралі "Лакаматыву" (відэа)

Адзіную шайбу з боку дынамаўцаў забіў на 10-й хвіліне Дзмітрый Мялешка.

Нагадаем, што сустрэча сапернікаў 2 кастрычніка ў Мінску таксама завяршылася перамогай "Лакаматыва" — 2:1.

Пасля 41 гульні "Дынама" мае 53 ачкі і займае пятае месца ў дывізіёне Тарасава, дзясятае ў Заходняй канферэнцыі і 19-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 12 перамог у асноўны час, 5 у авертайме, 1 па булітах, зазнала 2 паразы па булітах, 3 у авертайме і 18 у асноўны час, закінула 97 і прапусціла 125 шайбаў.

Наступны матч "Дынама" правядзе 10 студзеня ў гасцях супраць ніжагародскага "Тарпеда".

Фота — belta.by