Мінскія міліцыянты знайшлі самалійскі самагон
Міні-завод па вырабе самагонкі выявілі ў вёсцы Самалі Маладзечанскага раёна.
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, у гаспадыні міні-заводу выявілі 100 літраў ужо гатовага прадукту і больш за 4000 літраў самагоннай брагі.
Жанчына паведаміла, што гаспадарчую пабудову, у якой знайшлі самагонны апарат, абсталёўваў яе сваяк. Па яе словах, менавіта ён арганізаваў ледзь не лінію па вытворчасці "самапальнага" алкаголю.