Мінскія пад'езды рамантуюць "экспрэс-метадам"
Сёлета рамонт 200 мінскіх пад'ездаў цягнуўся менш за месяц. Гэта амаль у 3 разы хутчэй, чым праводзіліся рамонты раней.
У мінулым годзе "экспрэс-метадам" быў адрамантаваны толькі 1 пад'езд. Пра гэта паведаміў дырэктар "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Уладзімір Рэянтовіч.
Рэянтовіч: "У 2010 годзе мы правялі эксперымент па рамонце аднаго пад'езда на працягу месяца. Цяпер за паўгода мы выканалі рамонт каля 200 пад'ездаў. Такі экспрэс-рамонт прадугледжвае, што мы ўвайшлі і ў месячны тэрмін выканалі ўвесь комплекс прадугледжаных работ. Наша праца ў гэтым годзе ацэненая больш станоўча. З пачатку года колькасць зваротаў па капітальным рамонце знізілася на 42%".