Мінскія студэнты пачалі ездзіць бясплатна ўжо сёння
Для праезду студэнты павінны прад'явіць студэнцкі ці вучнёўскі білет.
З 13 верасня студэнты і навучэнцы дзённай формы навучання атрымалі бясплатны праезд у метро. Пра гэта "Камсамолцы" распавялі на гарачай лініі прадпрыемства "Мінсктранс".
Загад "Мінсктрансу" дзейнічае з 13 верасня. Пазаштатны карэспандэнт "Камсамолкі" ў 12 гадзін дня змог бясплатна зайсці ў мятро, калі паказаў кантралёру студэнцкі білет.