Мінскія студэнты змогуць бясплатна ездзіць у транспарце ?
Такое даручэнне сталічным уладам даў кіраўнік Беларусі.
Рашэнне пра бясплатны праезд для студэнтаў могуць прыняць ужо ў панядзелак 12 верасня. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Ладуцька: "Мы на сесіі гарадскога савета, якая адбылася на мінулым тыдні, прынялі рашэнне пра сур'ёзную датацыйную падтрымку сістэмы гарадскога аўтатранспарту — на суму больш чым 150 мільярдаў рублёў. Для 120 тысяч студэнтаў па даручэнні прэзідэнта мы такую працу выканаем. У нас ужо ёсць напрацоўкі. І ў рамках той датацыі, якая вылучаная гарадскім бюджэтам, я думаю, не пазней за панядзелак такое рашэнне будзе прынята".