"Мінсктранс" не дае студэнтам бясплатны праезд

Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Мінгарвыканкаме. Нагадаем, што кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька паспяшаўся абвясціць у тэлеэфіры, што такую магчымасць усе мінскія студэнты-вочнікі атрымаюць ужо з 12 верасня.