"Мінскую лыжню" могуць адмяніць
Правядзенне спартыўнага спаборніцтва адменяць, калі будзе моцны вецер, а тэмпература паветра падымецца больш чым на 25 градусаў марозу.
Як паведаміў начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама Аляксей
Пракаповіч, "Мінскую лыжню" могуць адмяніць з-за кепскага надвор'я.
Пракаповіч: "Будзем сачыць за надвор'ем. Калі тэмпература будзе ніжэй за 25 градусаў марозу, і будзе вецер, што яшчэ паменшыць тэмпературу, дык, вядома, нікога марозіць мы там не будзем. У звязку з надзвычайнай сітуацыяй у плане надвор'я дык, магчыма, мерапрыемства і будзе адмененае".
Нагадаем, спаборніцтвы "Мінская лыжня" запланаваныя на 12 лютага. Мяркуецца, што яны пройдуць на лыжаролернай трасе ў Мінску.
Фота: g2tour.com