Мінюст чацвёрты раз адмовіўся рэгістраваць партыю БХД

Паводле слоў міністра, пададзеныя на рэгістрацыю дакументы былі аформленыя няправільна. Парушэнні знайшліся ва ўстаноўчых дакументах і спісах заснавальнікаў партыі, паведамляе БелаПАН.

Варта адзначыць, што гэта ўжо чацвёртая няўдалая спроба зарэгістраваць партыю Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Першая была прадпрынятая ў 2009 годзе, яшчэ дзве - у 2010-м. Спробы абскардзіць адмовы ў рэгістрацыі ў судзе таксама былі безвыніковымі.