Мірны і Нестар — у фінале лонданскага турніра

У стартавым раундзе Максім Мірны і Дэніэл Нестар былі вольныя, а матчы другога і трэцяга колаў з-за кепскага надвор’я ім давялося правесці за адзін дзень, 15 чэрвеня.

У фінале беларуска-канадскі дуэт, першы ў сусветным парным рэйтынгу сустрэнецца з амерыканцамі Майкам і Бобам Браенамі, якіх перамаглі на мінулым тыдні ў фінале “Ралан Гарос”, нагадвае БелаПАН.