Мірны і Нестар — у фінале тэніснага турніру ў Монтэ-Карла

21 красавіка беларус Максім Мірны і канадзец Дэніэл Нестар перамаглі сербска-французскі дуэт Ненад Зімонджыч — Міхаэль Ллодра. Вынік сустрэчы — 4:6, 6:4, 10:5 (тай-брэйк). 

У фінале беларус і канадзец згуляюць з лідарамі сусветнага рэйтынгу ў парным разрадзе братамі Майкам і Бобам Браянамі з ЗША, перадае БелаПАН.