Мірны і Нестар выйгралі тэнісны турнір у Брысбене
І беларус Максім Мірны, і яго партнёр па пары Дэніэл Нестар з Канады зараз займаюць 3-е месца ў сусветным рэйтынгу тэнісістаў.
8 студзеня ў фінале спаборніцтваў у аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам 434 тысячы долараў ЗША "пасеяны" пад першым нумарам дуэт з лікам 6:1, 6:2 выйграў у Юргена Мельцэра і Піліпа Петцшнера. Сустрэча працягвалася 53 хвіліны. У мінулым годзе Мірны і Нестар дайшлі да паўфіналу гэтых спаборніцтваў.