Місія МВФ пачала працу ў Мінску
Яна будзе ацэньваць эканамічную сітуацыю ў нашай краіне.
Ва ўрадзе не выключаюць, што ў рамках працы місіі гаворка можа пайсці пра фармаванне новай праграмы МВФ для Беларусі, перадае БелаПАН.
Кіраўнік місіі МВФ Крыс Джарвіс у верасні сказаў журналістам, што 5—17 кастрычніка эксперты фонду прааналізуюць апошнія падзеі ў эканоміцы Беларусі і "дадуць некаторыя дадатковыя парады". Разам з тым, пра новую праграму фінансавай падтрымкі з боку МВФ гаворка пакуль не вядзецца.
Нагадаем, што Беларусь спадзяецца атрымаць ад Міжнароднага валютнага фонду крэдыты на 5—8 млрд долараў.