Мітрапаліт Кандрусевіч: Католікі Беларусі чакаюць візіту Папы
З нагоды абрання папы Францішка кіраўнік Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам да вернікаў.
"Выбары новага Папы — гэта заўсёды важная падзея як у жыцці Паўсюднага Касцёла, так і мясцовага, у нашым выпадку Касцёла ў Беларусі", — адзначае мітрапаліт Кандрусевіч.
Па яго словах, католікі Беларусі з удзячнасцю Богу і надзеяй прынялі абранне новага Папы. Яны выказваюць яму сваю пашану і паслухмянасць. "Мы чакаем сустрэчы з новаабраным Папам на беларускай зямлі", — заяўляе мітрапаліт.
Акрамя таго, Кандрусевіч звярнуўся да Божай Маці Будслаўскай, каб яна ахінула сваёй апекай папу Францішка.
Нагадаем, што беларускія католікі чаюць папскага візіту яшчэ з тых часоў, калі касцёл узначальваў Ян Павел ІІ.
Фота — svaboda.org